Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

афе́кт, -у, М -кце, м.

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прым. афекты́ўны, -ая, -ае.

афектава́ны, -ая, -ае.

Прасякнуты афектацыяй; штучна прыўзняты.

А. тон.

|| наз. афектава́насць, -і, ж.

афекта́цыя, -і, ж.

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

афе́ра і афёра, -ы, ж.

Рызыкоўная, нядобрасумленная справа, дзеянне з мэтай нажывы, выгады.

аферы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца аферамі, прайдзісвет.

|| ж. аферы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.