айчы́м, -а, м.
Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.
Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.
айчы́на, -ы, ж. (высок.).
Бацькаўшчына, радзіма.
Наведаў нядаўна айчыну сваю.
|| прым. айчы́нны, -ая, -ае.
Вялікая Айчынная вайна.