Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ажу́р¹, -у, м.

1. Скразное вязанне, пляценне.

Вязаць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна.

Пакрывала з ажуру.

ажу́р², прысл.

У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.

(Усё) у ажуры (разм.) — усё ў парадку, усё як належыць.

ажу́рны, -ая, -ае.

Празрысты, тонкі, скразны, драбнасеткаваты, лёгкі.

Ажурная тканіна.

Ажурная вязь.

Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| наз. ажу́рнасць, -і, ж.