авёс, аўса́, часцей мн. (у знач. засеянага гэтым злакам поля) аўсы́, -о́ў, м.
Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы; зерне гэтага злака.
Даць каню аўса.
Не гані каня дубцом, а гані аўсом (прыказка). Аўсы зазелянелі.
|| прым. аўся́ны, -ая, -ае.
А. кісель.
Аўсяная мука.