пратэрмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.
Прапусціць устаноўлены тэрмін чаго-н.
П. ад’езд у камандзіроўку.
|| незак. пратэрміно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пратэрміно́ўка, і, ДМ -ўцы, ж. і пратэрміно́ўванне, -я, н.
пратэ́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Атрыбут царкоўных шэсцяў у выглядзе палотнішча, прымацаванага да дрэўка з вобразам Хрыста, святых; харугва.
пратэ́ст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Рашучае пярэчанне супраць чаго-н.
Дэманстрацыя пратэсту.
Выказаць п.
2. Заява аб нязгодзе з якім-н. рашэннем (спец.).
П. пракурора.
3. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалі (спец.).
П. вэксаля.
пратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
1. незак., супраць чаго. Заяўляць пратэст (у 1 знач.), выказваць нязгоду.
П. супраць гонкі ўзбраенняў.
2. зак. і незак., што. Прынесці (прыносіць), зрабіць (рабіць) пратэст (у 2 і 3 знач.; спец.).
|| зак. таксама апратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).
|| наз. апратэстава́нне, -я, н. (да 2 знач.).
пратэста́нт¹, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Той, хто пратэстуе супраць чаго-н.
|| ж. пратэста́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
пратэста́нт², -а, М -нце, мн. -ы, -аў м.
Паслядоўнік пратэстантызму.
|| ж. пратэста́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. пратэста́нцкі, -ая, -ае.
пратэстанты́зм, -у, м.
Назва хрысціянскіх веравучэнняў, якія адкалоліся ў сувязі з Рэфармацыяй 16 ст. ад каталіцызму.
|| прым. пратэста́нцкі, -ая, -ае.
пратэста́нцтва, -а, н.
Тое, што і пратэстантызм.
пра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці; ісціна.
Гаварыць праўду.
П. вочы коле (прыказка). Што п., то п. (сапраўды, на самай справе; разм.).
2. Парадак, заснаваны на справядлівасці, сумленнасці.
Шукаць праўды.
Стаяць за праўду.
3. Тое, што і правата (разм.).
Ваша п. (вы правы).
4. у знач. вык. і пабочн. сл. Сапраўды, на самай справе.
І п., дождж ідзе.
Я, п., забыла пра сход.
5. злуч. уступальны. Хоць і (разм.).
Сенакос добры, п. крыху далекавата ад вёскі.
◊
Па праўдзе кажучы, пабочн. сл. (разм.) — ужыв. пры падкрэсліванні правільнасці, праўдзівасці сказанага, таго, што сцвярджаецца.
праўдападо́бны, -ая, -ае.
Падобны на праўду, верагодны.
Праўдападобная інфармацыя.
Праўдападобна (прысл.) расказаць.
|| наз. праўдападо́бнасць, -і, ж.