пра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці; ісціна.
Гаварыць праўду.
П. вочы коле (прыказка). Што п., то п. (сапраўды, на самай справе; разм.).
2. Парадак, заснаваны на справядлівасці, сумленнасці.
Шукаць праўды.
Стаяць за праўду.
3. Тое, што і правата (разм.).
Ваша п. (вы правы).
4. у знач. вык. і пабочн. сл. Сапраўды, на самай справе.
І п., дождж ідзе.
Я, п., забыла пра сход.
5. злуч. уступальны. Хоць і (разм.).
Сенакос добры, п. крыху далекавата ад вёскі.
◊
Па праўдзе кажучы, пабочн. сл. (разм.) — ужыв. пры падкрэсліванні правільнасці, праўдзівасці сказанага, таго, што сцвярджаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)