Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пру́гкі, -ая, -ае.

1. Спружыністы, які прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання.

П. мяч.

Пругкія мускулы.

2. Пра рухі: моцны і плаўны.

П. крок.

Пругкая паходка.

|| наз. пру́гкасць, -і, ж.

пруса́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыжы таракан.

пруса́к² гл. прусакі.

прусакі́, -о́ў, адз.а́к, -а́, м.

Ураджэнцы або жыхары Прусіі, былой нямецкай правінцыі.

|| ж. пруса́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| прым. пру́скі, -ая, -ае.

прут, -а, М пру́це, мн. пруты́, -о́ў, м.

1. Тонкая палка без сучча.

Асінавы п.

2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.

Жалезны п.

|| памянш. пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. і пру́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. прутко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пруцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Прутковы каркас.

Пруцяная агароджа.

пру́ткі, -ая, -ае.

1. Тое, што і пругкі.

Пруткія галіны дрэва.

2. Жорсткі, цвёрды.

Калошы былі мокрыя і пруткія.

|| наз. пру́ткасць, -і, ж.

пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. гл. прут.

2. Вязальная спіца.

|| прым. прутко́вы, -ая, -ае.

пруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца нягнуткім; карчанець.

П. ад холаду.

|| зак. апруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.) і спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.).