Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шыш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Тое, што і кукіш.

Паказаць ш. каму-н.

2. перан. Пра што-н. надта малое, нязначнае.

Вам з усяго гэтага ш. застанецца.

Ні шыша (разм., груб., неадабр.) — нічога.

шыша́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і гронка.

Ш. вінаграду.

2. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін (разм.).

Шышакі чароту.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком.

Ш. пчол.

|| прым. шыша́чны, -ая, -ае.

шыша́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Старажытны металічны шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай (у 2 знач.) наверсе.

шы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.

Яловая ш.

Хваёвая ш.

Альховая ш.

Кедравая ш.

2. Круглаватая выпукласць, бугор.

На лбе ўскочыла ш.

3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм., іран.).

Ён там важная ш.

|| прым. шы́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і (у некаторых спецыяльных назвах) шы́шкавы, -ая, -ае.

шышкава́ты, -ая, -ае.

Няроўны, з шышакамі¹ (у 2 знач.).

Шышкаватая паверхня.

|| наз. шышкава́тасць, -і, ж.

шы́я, -і, мн. -і, шый, ж.

Частка цела, якая злучае галаву з тулавам.

Доўгая ш.

Даць па шыі каму-н. — выгнаць, зняць з працы каго-н.

Намыліць шыю каму-н. — моцна аблаяць, строга спагнаць.

На шыі вісець (або сядзець) у каго-н. — быць цяжарам, клопатам для каго-н.

На шыю вешацца каму-н. — пра жанчыну: назойліва дабівацца ўвагі.

Скруціць або зламаць шыю на чым-н. — пацярпець няўдачу, загінуць.

|| памянш. шы́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, шы́ек, ж.

|| прым. шы́йны, -ая, -ае.