Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

семяза́вязь, -і, ж. (спец.).

Зародак семені.

сем’яні́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сямейны чалавек.

2. Той, хто мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці.

Бачу, што ты будзеш добрым сем’янінам.

|| ж. сем’яні́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

семянні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

Мужчынская палавая залоза.

|| прым. семянніко́вы, -ая, -ае.

семяры́к, -мерыка́, мн. -мерыкі́, -мерыко́ў м.

1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.) або прадмет, якія змяшчаюць у сабе сем якіх-н. адзінак, складаецца з сямі частак.

С. пшаніцы.

2. Сем коней у адной запрэжцы.

|| прым. семяры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

се́на, -а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле.

|| памянш.-ласк. сянцо́, -а́, н.

|| прым. сянны́, -а́я, -о́е.

сена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сена, напр.: сеназбіральнік, сенакасілка, сенапагрузчык, сенанарыхтоўка, сенапад’ёмнік, сенапрэс, сенаразбіўка, сенасушылка, сенасховішча, сенафураж.

сенажа́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Месца, дзе расце трава на сена; луг.

Скарыстаць пад с.

Пакасіць сенажаці.

2. Час касьбы.

Пачалася с.

|| прым. сенажа́тны, -ая, -ае.

сенакасі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына для касьбы травы.

сенако́с, -у, м.

1. Касьба травы на сена.

Хутка пачнецца с.

2. Час уборкі сена.

Вясёлая пара лета — с.

3. Месца касьбы травы.

С. наш далёка на балоце.

|| прым. сенако́сны, -ая, -ае.

сенанарыхто́ўкі, -то́вак.

Планавая нарыхтоўка сена.

|| прым. сенанарыхто́ўчы, -ая, -ае.