сенако́с, -у, м.

1. Касьба травы на сена.

Хутка пачнецца с.

2. Час уборкі сена.

Вясёлая пара лета — с.

3. Месца касьбы травы.

С. наш далёка на балоце.

|| прым. сенако́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)