се́ялка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Машына для пасеву насення.
Трактарная с.
|| прым. се́ялкавы, -ая, -ае.
се́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Работнік сельскай гаспадаркі, які займаецца пасевам насення.
|| ж. се́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
се́янец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Расліна, што вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца).
се́янка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).
Дробна прасеяная мука.
се́яць, се́ю, се́еш, се́е; сей; се́яны; незак. што.
1. і без дап. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.
С. пшаніцу.
2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок.).
С. разумнае, добрае, вечнае.
С. веру ў лепшае жыццё.
3. Тое, што і прасейваць.
С. муку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра дробны дождж, снег: ісці.
Цэлую раніцу сеяў дождж.
5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).
С. поле пад лесам.
|| зак. пасе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны (да 1 і 2 знач.).
|| наз. се́янне, -я, н. і пасе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.).
Сеянне дрэнных чутак.
Сеянне мукі.
Пасеў азімых закончаны.