Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ры́слінг, -у, м.

Гатунак белага сталовага вінаграднага віна.

|| прым. ры́слінгавы, -ая, -ае.

рысо́ра, -ы, мн. -ы, рысо́р, ж.

Пругкая гнутая стальная паласа (або прыстасаванне з такіх палос) паміж воссю і кузавам экіпажа, аўтамабіля, вагона і пад., якая змякчае штуршкі пры яздзе.

|| прым. рысо́рны, -ая, -ае.

рысо́ўка гл. рысавацца.

рысу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Тое, што і малюнак.

Майстар рысунка.

|| прым. рысу́начны, -ая, -ае.

рысь¹, ж.

1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

Ехаць рыссю.

2. Часты і павольны бег чалавека.

рысь², -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з незвычайна вострым зрокам.

|| прым. рысі́ны, -ая, -ае.

Рысіныя вочы (таксама перан.: вострыя, злыя, пранізлівыя).

рысяня́ і рысянё́, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня рысі².

ры́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытнай Грэцыі і Рыме: прамоўца, а таксама настаўнік красамоўства.

|| прым. ры́тарскі, -ая, -ае.

Рытарскае мастацтва.

рытары́чны, -ая, -ае.

1. гл. рыторыка.

2. Напышлівы, упрыгожаны словамі (кніжн.).

Р. стыль.

|| наз. рытары́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

рытм, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (гукавых, рухальных).

Музычны р.

Р. верша.

Р. рухаў.

Танцавальныя рытмы.

Сардэчны р.

2. перан. Наладжаны ход чаго-н., размеранасць у праходжанні чаго-н.

Р. жыцця.

Рабочы р.

|| прым. рытмі́чны, -ая, -ае і ры́тмавы, -ая, -ае (да 1 знач.).