румя́нец, -нцу, м.
Ружовы ці яркачырвоны колер твару, шчок.
Здаровы р.
румяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
Станавіцца румяным, чырванець.
Румянеюць шчокі.
румя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак.
1. гл. румяніць.
2. Пакрывацца румянцам.
Шчокі румяняцца на марозе.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прапякаючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарынкай.
Пірог пачаў р.
|| зак. зарумя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
румя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак.
1. каго-што. Фарбаваць румянамі.
Р. сабе твар.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрываць румянцам.
Мароз румяніць шчокі.
Зара румяніць неба.
|| зак. нарумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.) і зарумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 2 знач.).
|| звар. румя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца (да 1 знач.); зак. нарумя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
румя́ны¹, -ая, -ае.
1. Пакрыты румянцам.
Р. твар.
2. перан. Ярка-чырвоны, ружовы.
Р. небасхіл.
3. Пра печыва: з паверхняй залаціста-карычневага адцення.
Румяныя пампушкі.
Румяная скарынка.
|| наз. румя́насць, -і, ж.
румя́ны², -аў.
Ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару.
Р. і бялілы.
рунду́к, -а́, мн. -í -о́ў, м.
Металічны сундук у карабельным памяшканні.
|| прым. рунду́чны, -ая, -ае.
руне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).
Рунее жыта.
руно́, -а́, н. (спец.).
Шэрсць авечкі.
Тонкае р.
Залатое р. (перан.: пра багацце; кніжн. [паводле старажытнага міфа пра герояў, якія ажыццявілі падарожжа ў Калхіду ў пошуках залатога руна чароўнага барана]).
|| прым. ру́нны, -ая, -ае.
ру́ны, рун, адз. ру́на, -ы, ж.
1. Старажытныя пісьмёны пераважна скандынаваў, якія захаваліся ў надпісах на камянях, зброі і іншых прадметах.
2. Старадаўнія народныя эпічныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.
|| прым. руні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Рунічнае пісьмо.