Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абыва́цельшчына, -ы, ж. (пагард.).

Вузкасць інтарэсаў, коснасць, адсутнасць шырокага кругагляду.

Трапіць у балота абывацельшчыны.

абыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і абы́граны; зак.

1. каго-што. Перамагчы каго-н. у гульні.

А. у шахматы.

2. што. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час (спец.).

А. скрыпку.

3. што. Выкарыстаць у сваіх мэтах для стварэння большага ўражання (разм.).

А. слова.

|| незак. абы́грываць, -аю, -аеш, -ае.

абылга́ць, -лгу́, -лжэ́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́; -лга́ны; зак., каго.

Абгаварыць каго-н., узвесці паклёп.

А. сумленнага чалавека.

абымшы́ць, -мшу́, -мшы́ш, -мшы́ць; -мшы́м, -мшыце́, -мша́ць; абы́мшаны; зак., што.

Перакласці мохам бярвенне ў зрубе; пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.

А. хату.

абымшэ́лы, -ая, -ае.

Які аброс, пакрыўся мохам.

Абымшэлая страха.

абымшэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Абрасці мохам.

Страха хаты абымшэла.

абыржаве́лы, -ая, -ае.

Пакрыты ржой, іржавы.

Абыржавелае жалеза.

абыржаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пакрыцца ржой.

Металічны дах абыржавеў.

абыскны́ гл. вобыск.

абысці́, абыду́, абы́дзеш, абы́дзе; абышо́ў, -шла́, -шло́; абыдзі́; зак., каго-што.

1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н.

Ён абышоў кругом сваю сялібу.

2. У ваеннай справе: зайсці ворагу з тылу або з фланга, каб акружыць яго.

Нямецка-фашысцкія войскі абышлі Брэсцкую крэпасць.

3. Прайсці бокам, мінуўшы каго-н.; абагнуць каго-, што-н.

Абысці вёску.

4. перан. Мінуць, не закрануць каго-, што-н.

Ні адна бяда яго не абыдзе.

5. перан. Знарок пазбегнуць, не закрануць чаго-н. у размове, апавяданні і пад.

А. недарэчны выпадак.

6. перан. Не палічыцца з чым-н., не прыняць пад увагу, не ўлічыць чаго-н.

Абысці закон, загад.

7. перан. Пакінуць без павышэння, узнагароды і пад.

8. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н., наведаць розныя месцы.

З песняй абыду я нашу родную краіну.

9. Падысці да кожнага па чарзе.

10. Пашырыцца, стаць усюды вядомым.

Навіна абышла ўвесь раён.

11. Падмануць, ашукаць.

Ён умеў абысці начальства.

12. Перамагчы, узяць верх; выперадзіць.

А. ўсіх на раённых спаборніцтвах.

За вярсту абысці каго-што (разм.) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незак. абыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і абхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абыхо́джванне, -я, н., абыхо́д, -у, М -дзе, м. і абхо́д, -у, М -дзе, м.