Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перахо́ўваць¹ гл. перахаваць¹.

перахо́ўваць² гл. перахаваць².

перахрысці́цца гл. хрысціцца.

перахрысці́ць гл. хрысціць.

пе́рац, -рцу, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.

У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка). Чорны п.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.

Фаршыраваны п.

Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.

|| прым. пе́рцавы, -ая, -ае і пярцо́вы, -ая, -ае.

Перцавы струк.

Сямейства перцавых (наз.). Пярцовая настойка.

перацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.

Тое, што і пераацаніць.

|| незак. перацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

пераце́рці, ператру́, ператрэ́ш, ператрэ́; ператро́м, ператраце́, ператру́ць; -цёр, -це́рла; ператры́; -цёрты; зак., што.

1. Трэннем раздзяліць на часткі.

Кола перацерла вяроўку.

2. Тручы, ператварыць у іншы від, стан.

П. тытунь на парашок.

3. Выцерці ўсё, многае.

П. пасуду.

|| незак. пераціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пераце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., ператрэ́цца; -цёрся, -це́рлася; зак.

1. Ад трэння раздзяліцца.

Вяроўка перацерлася.

2. Здрабніцца, ператварыцца ў парашок.

Увесь тытунь перацёрся.

|| незак. пераціра́цца, -а́ецца.

пераці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

1. Моцна сціснуць, здушыць, туга перавязаць, сцягнуць чым-н.

П. аорту.

2. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім-н. месцы.

П. змяю колам.

|| незак. пераціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пераці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

Тое, што і перасціхнуць.

|| незак. пераціха́ць, -а́е.