пераце́рці, ператру́, ператрэ́ш, ператрэ́; ператро́м, ператраце́, ператру́ць; -цёр, -це́рла; ператры́; -цёрты;
1. Трэннем раздзяліць на часткі.
2. Тручы, ператварыць у іншы від, стан.
3. Выцерці ўсё, многае.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)