Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нязвы́чны, -ая, -ае.

1. Не такі, як усе, як ва ўсіх; асаблівы.

Н. чалавек.

Н. выгляд.

2. Такі, да якога не прывыклі, які з’яўляецца новым для каго-н.

Нязвычныя абставіны.

3. Такі, які не мае прывычкі, навыку ў чым-н.

Кузня для яго была нязвычнай справай.

|| наз. нязвы́чнасць, -і, ж.

нязвя́зны, -ая, -ае.

Пазбаўлены лагічнай сувязі, паслядоўнасці.

Н. тэкст.

|| наз. нязвя́знасць, -і, ж.

нязга́слы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і нязгасны.

нязга́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што гарыць увесь час.

Нязгаснае святло зор.

2. перан. Які не траціць з часам сваёй сілы; неаслабны (высок.).

Нязгасная моц славы.

|| наз. нязга́снасць, -і, ж.

нязго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Адсутнасць адзінства ў думках, поглядах.

Выказаць рашучую нязгоду з таварышам.

2. Разлад, сварка.

Н. ў сям’і.

3. Адмоўны адказ на што-н.

Яе зацятае маўчанне ўсе разумелі як нязгоду.

нязгра́бны, -ая, -ае.

1. Які мае непрыгожую, нястройную постаць.

Н. хлопец.

2. Няспрытны ў рухах, непаваротлівы.

Н. мужчына.

3. Груба, аляпавата зроблены (пра рэчы).

Цацка мела н. выгляд.

|| наз. нязгра́бнасць, -і, ж.

нязда́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -а́р (разм.).

Бездар, пазбаўлены здольнасцей да чаго-н.; няўмека.

Пра сапраўднага майстра ніхто не скажа — н.

нязда́тны, -ая, -ае.

Які не мае адпаведнай здольнасці да чаго-н.

Н. да музыкі.

|| наз. нязда́тнасць, -і, ж.

нязло́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якога нельга перамагчы, знішчыць; вельмі ўстойлівы, моцны.

Н. народ.

2. перан. Стойкі, цвёрды ў перакананнях, намерах; які выражае цвёрдасць, стойкасць.

Нязломная вера ў перамогу.

|| наз. нязло́мнасць, -і, ж.

нязме́нны, -ая, -ае.

1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.

Нязменныя прынцыпы.

2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.

Н. капялюш.

3. Такі, якога не зменьваюць.

Н. старшыня.

4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.

|| наз. нязме́ннасць, -і, ж.