Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няпарнакапы́тныя, -ых, адз. няпарнакапы́тнае, -ага, н.

Атрад млекакормячых з няцотным лікам пальцаў, якія ўтвараюць капыт (адносяцца конь, насарог і тапір).

няпоўнагало́ссе, -я, н.

У мовазнаўстве: наяўнасць у стараславянскай мове ў каранёвых марфемах спалучэнняў ра, ла, ре, ле паміж зычнымі, што адпавядаюць усходнеславянскім оро, оло, ере, напр.: страна — сторона, прохладный — холодный, млеко — молоко.

|| прым. няпоўнагало́сны, -ая, -ае.

Няпоўнагалосныя спалучэнні.

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

няпро́шаны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння, нечаканы.

Н. госць.

няпэ́ўны, -ая, -ае.

1. Які не заслугоўвае давер’я; ненадзейны.

Няпэўныя звесткі.

2. Дакладна не ўстаноўлены.

Няпэўнага ўзросту жанчына.

3. Пазбаўлены цвёрдасці, упэўненасці, нерашучы.

Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэ́ўнасць, -і, ж.