Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нечаса́ны¹ і нячэ́саны¹, -ая, -ае.

Якога не часалі, раскудлачаны.

Нечасаныя валасы.

нечаса́ны² і нячэ́саны², -ая, -ае.

Не апрацаваны часаннем.

Нечасаныя бярвёны.

нячу́тны, -ая, -ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім, вельмі ціхі.

Прайсці нячутнымі крокамі.

|| наз. нячу́тнасць, -і, ж.

нячы́сты, -ая, -ае.

1. Брудны, неахайны.

Н. пакой.

2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.

Нячыстая вада.

3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

Нячыстая апрацоўка.

4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).

Н. голас.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.

Нячыстая справа.

6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).

Нячыстае месца.

7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.

Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.

|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).

нячы́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

У народных павер’ях: нячыстая сіла, чорт.

нячэ́паны, -ая, -ае.

Тое, што і нечапаны.

нячэ́саны¹ гл. нечасаны¹.

нячэ́саны² гл. нечасаны².