няя́снасць, -і, ж.
1. гл. няясны.
2. мн. -і, -ей. Што-н. незразумелае, няяснае.
Рассеяць усе няяснасці.
няя́сны, -ая, -ае.
1. Які дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі.
Няясныя абрысы гор.
2. Які ледзь чуваць.
Няясныя словы песні.
3. Не зусім зразумелы, невыразны.
Н. намёк.
|| наз. няя́снасць, -і, ж.
няя́сыць, -і, мн. -і, -ей, ж.
Вялікая птушка атрада соў.
няя́ўка, -і, ДМ -я́ўцы, мн. -і, -я́вак, ж.
Адсутнасць каго-н. там, дзе абавязкова патрэбна быць, куды неабходна з’явіцца.
Н. на заняткі.
Н. ў суд.