Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няла́дны, -ая, -ае (разм.).

Дрэнны, нядобры, не такі, як трэба.

Няладнае надвор’е.

У сям’і тварылася няладнае (наз.).

няла́ска, -і, ДМа́сцы, ж.

Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго-н.

Быць у няласцы.

няла́скавы і неласка́вы, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.

Неласкавае дзіця.

2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.

Н. прыём гасцей.

|| наз. няла́скавасць, -і, ж. і неласка́васць, -і, ж.

нялю́дскі, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

З лесу даносіўся страшэнны н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

Нялюдская вайна.

4. Дрэнны, кепскі (разм.).

Нялюдская дарога.