Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

няна́вісць, -і, ж.

Пачуццё моцнай варожасці, непрыязнасці.

Н. да ворага.

ня́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

Пайсці ў нянькі.

Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (прыказка).

2. перан. Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласк. ня́ня, -і, мн. -і, нянь, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ня́ньчын, -а.

ня́ньчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. з кім. Даглядаць дзіця.

2. перан., з кім-чым. Празмерна клапаціцца аб кім-, чым-н., удзяляць шмат увагі каму-, чаму-н.

З ім не варта н.

ня́ньчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго.

Даглядаць дзіця.

Н. унукаў.

ня́ня, -і, мн. -і, нянь, ж.

1. гл. нянька.

2. Санітарка ў бальніцы, медпункце (разм.).