Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́рчвацца гл. увярцець.

УВЕ́РЧВАЦЬ гл. увярцець.

уве́сну, прысл. (разм.).

Вясной.

уве́сці, увяду́, увядзе́ш, увядзе́, увядзём, уведзяце́, увяду́ць; увёў, увяла́, -ло́; увядзі́; уве́дзены; зак.

1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.

У. войскі ў горад.

У. карову ў хлеў.

2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.

У. глюкозу.

3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.

У. ў бой новыя сілы.

У. канал у эксплуатацыю.

У. мяч у гульню.

4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.

У. ў выдаткі.

У. ў грэх.

5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.

У. ў свае планы.

6. што. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.

У. самаабслугоўванне.

У. надзвычайнае становішча.

|| незак. уво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. увядзе́нне, -я, н. і уво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

УВЕ́ЧАР/УВЕ́ЧАРЫ, прысл.

Вечарам.

уве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што чым.

Вешаючы што-н. на каго-, што-н., закрыць якую-н. прастору.

У. сцены пакоя фотакарткамі.

|| незак. уве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. уве́шацца, -аюся, -аешся, -аецца.

У. кара́лямі; незак. уве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

увіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каля каго (разм.).

Вярцецца каля каго-н., неадступна хадзіць за кім-н., дамагаючыся чаго-н., дагаджаючы каму-н.

У. каля дзяўчыны.

увіва́ць гл. увіць.

увільгатні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць вільготным, насыціцца вільгаццю.

|| незак. увільгатня́цца, -я́ецца.

|| наз. увільгатне́нне, -я, н.

увільгатні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -го́тнены; зак., што.

Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю.

Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.

|| незак. увільгатня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. увільгатне́нне, -я, н.