со́ты², -ая, -ае.
1. гл. сто.
2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто.
Сотая частка.
3. у знач. наз. со́тая, -ай, ж. Сотая частка чаго-н.
Дзве сотыя.
со́ус, -у, мн. -ы, -аў, м.
Прыправа, падліва да стравы.
Таматны с.
◊
Пад рознымі соусамі — у іншай форме, у другім выглядзе.
|| прым. со́усны, -ая, -ае.
со́уснік, -а, мн. -і, -аў, м.
Пасудзіна для соусу.
со́ўгацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
1. Хадзіць туды-сюды.
С. па вуліцы без справы.
2. Марудна, з цяжкасцю хадзіць.
Бабуля ледзь соўгаецца.
3. Перамяшчацца, рухацца.
Колца соўгаецца па дроце.
|| аднакр. саўгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 3 знач.).
|| наз. со́ўганне, -я, н.
со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).
1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.
С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.
2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).
С. скрынкі.
3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.
С. палкай у гразь.
|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. со́ўганне, -я, н.
со́ўка, -і, ДМ со́ўцы, мн. -і, со́вак, ж.
1. Птушка атрада совападобных.
С.-сплюшка.
2. Шэры начны матылёк, шкоднік сельскагаспадарчых культур.
со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.
1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.
На лузе сохне сена.
У горле сохне (безас.; перасыхае).
2. Вянуць, гінуць (пра расліны).
Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
Трава сохне без дажджу.
3. перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).
Хворы сохне.
4. Пакутаваць ад кахання.
С. па дзяўчыне.
|| зак. вы́сахнуць, -ну, -неш, -не; вы́сах, -хла; -ні (да 1 знач.), засо́хнуць, -ну, -неш, -не; засо́х, -хла; -ні (да 2 знач.) і прасо́хнуць, -ну, -неш, -не; прасо́х, -хла; -ні (да 1 знач.).
со́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м. (уст.).
Выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсцы.