Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рукадзе́лле, -я, н.

1. Ручная праца (пераважна пра шыццё, вязанне, вышыўку).

2. Рэч, якая адмыслова выканана рукамі (пераважна пра вышытае, звязанае).

Выстаўка рукадзелля.

|| прым. рукадзе́льны, -ая, -ае.

рукадзе́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (разм.).

Жанчына — майстар рукадзелля.

рукадзе́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца рукадзеллем.

рукакры́лыя, -ых, адз. -ае, -ага, н. (спец.).

Атрад млекакормячых з прыстасаванымі для палёту пярэднімі канечнасцямі (лятучыя мышы і крыланы).

рукамы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі вісячы ўмывальнік.

рукапаціска́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Пацісканне адзін аднаму правай рукі ў знак прывітання, падзякі.

Сяброўскае р.

Абмяняцца рукапацісканнямі.

рукапа́шны, -ая, -ае.

1. Пра бой, сутычку: які ажыццяўляецца халоднай зброяй, штыкамі, прыкладамі.

Рукапашная сутычка.

2. у знач. наз. рукапа́шная, -ай, ж. Такая сутычка, бой.

Пайсці ў рукапашную.

ру́капіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Арыгінал або копія тэксту, напісанага ад рукі ці аддрукаванага на пішучай машынцы.

Рукапісы пісьменніка.

Аддаць р. у набор.

2. Помнік пісьменнасці, які адносіцца пераважна да часу ўзнікнення кнігадрукавання.

Вывучэнне старажытных рукапісаў.

|| прым. рукапі́сны, -ая, -ае.

Р. тэкст.

Р. аддзел бібліятэкі.

рукапрыкла́дства, -а, н. (разм.).

Нанясенне пабояў.

Справа дайшла да рукапрыкладства.

рука́сты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 доўгімі, вялікімі рукамі.

Р. дзяцюк.

2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

Р. гаспадарнік.

|| наз. рука́стасць, -і, ж.