Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́псі-ко́ла, -ы, ж.

Танізуючы прахаладжальны напітак.

пера..., прыстаўка.

Абазначае:

1) накіраванасць дзеяння з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі, напр.: перабегчы, перавярнуць, перайсці;

2) накіраванасць руху цераз што-н., напр.: перакінуць, пераплысці, пераскочыць;

3) змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму-, чаму-н., напр.: перадаць (у спадчыну), пераслаць;

4) паўтарэнне дзеяння нанава, напр.: перарабіць, перачытаць, перашыць;

5) празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку, напр.: пераесці, перасаліць, перахваліць;

6) перавагу, першынство ў дзеянні, напр.: перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць;

7) паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння, напр.: пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі);

8) падзел чаго-н. папалам, на часткі, напр.: перакусіць (нітку); пераламаць;

9) запоўненасць дзеяннем якога-н. прамежку часу, напр.: перазімаваць, пераначаваць;

10) пераўтварэнне ў што-н. іншае, пераход у іншы стан, від, напр.: перакласці (на іншую мову), перарасці (сяброўства перарасло ў каханне), перамяніць (свой колер);

11) спыненне якога-н. дзеяння, стану, напр.: перабалець (перабалела сэрца), перабрадзіць;

12) слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць, напр.: перадыхнуць, перакусіць;

13) узаемнасць дзеяння (у дзеясловах з часціцай -цца), напр.: перагаворвацца, перапісвацца.

пераабсталява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абсталяваць нанава, па-іншаму.

П. лабараторыю.

|| незак. пераабсталёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераабсталява́нне, -я, н. і пераабсталёўванне, -я, н.

пераабу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́ты; зак.

1. каго-што. Абуць у іншы абутак.

П. дзяцей у сухое.

П. ногі.

2. што. Змяніць абутак, абуць іначай.

П. боты.

|| незак. пераабува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераабу́цца, -у́юся, -у́ешся, -у́ецца; незак. пераабува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераабува́нне, -я, н.

пераабцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Празмерна абцяжарыць.

П. даручэннямі.

|| незак. пераабцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераабцяжа́рванне, -я, н.

пераадзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак.

1. каго (што). Адзець каго-н. у іншую вопратку.

П. дзіця.

2. што. Зняўшы адно, надзець іншае.

П. касцюм.

|| незак. пераадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераадзе́цца, -е́нуся, -е́нешся, -е́нецца; незак. пераадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераадзява́нне, -я, н.

пераадо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Дабіцца перамогі ў барацьбе, перасіліць.

П. ворага.

2. што. Справіцца з чым-н., перамагчы ў сабе што-н.

П. перавал.

П. страх (перан.).

|| незак. пераадо́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераадо́ленне, -я, н.

пераадо́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна пераадолець.

Лёгка пераадольная перашкода.

|| наз. пераадо́льнасць, -і, ж.

пераадрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Паслаць на новы адрас ці іншай асобе, установе.

|| наз. пераадрасава́нне, -я, н. і пераадрасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

П. падпісных выданняў.

пераапрану́ць, -рану́, -ра́неш, -ра́не; -рані́; -ра́нуты; зак., каго-што.

Тое, што і пераадзець.

П. дзіця.

П. сукенку.

|| незак. пераапрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераапрану́цца, -рану́ся, -ра́нешся, -ра́нецца; -рані́ся; незак. пераапрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераапрана́нне, -я, н.