Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бі́цэпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая двухгаловая мышца, якая згінае руку ў локцевым суставе або галёнку ў каленным суставе.

Б. пляча.

Б. бядра.

біцю́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды.

2. перан. Пра высокага, мажнога чалавека (разм.).

Такі б. сноўдаецца без справы.

біч¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бізун, сплецены з дробных раменьчыкаў.

Ударыць бічом.

Б. сатыры (перан.).

2. Ударная частка некаторых механізмаў.

Бічы ў цапах.

3. перан., каго-чаго. Бедства, няшчасце.

Брак — б. вытворчасці.

біч², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек, які не мае месца жыхарства і пэўных заняткаў.

бічава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; незак., каго-што.

1. Біць, хвастаць бізуном, бічом¹ (у 1 знач.).

2. перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць.

Б. бюракратаў.

|| наз. бічава́нне, -я, н.

бія...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. біялагічны, напр.: біяіндыкатар, біякібернетыка, біясістэма, біятэхналогія.

біягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

Б.

Янкі Купалы.

2. перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прым. біяграфі́чны, -ая, -ае.

Біяграфічныя звесткі.

біяло́гія, -і, ж.

Комплекс навук аб жывых арганізмах і іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

|| прым. біялагі́чны, -ая, -ае.

Б. факультэт.

біяпо́ле, -я, мн. -па́лі, -палёў, н.

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

біяпсі́я, -і, ж. (спец.).

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнастычных мэтах.

Рабіць біяпсію.

|| прым. біяпсі́чны, -ая, -ае.