біягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н. Б. Янкі Купалы.

2. перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей. Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прым. біяграфі́чны, -ая, -ае. Біяграфічныя звесткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)