Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перарашы́ць, -рашу́, -рэ́шыш, -рэ́шыць; -рэ́шаны і -раша́ны; зак., што.

Рашыць іншым спосабам.

П. задачу.

|| незак. перарэ́шваць, -аю, -аеш, -ае.

перарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, раздзяліць на часткі.

П. вяроўку.

2. што. Перапыніць на некаторы час якое-н. дзеянне, развіццё чаго-н.; парушыць якін. стан, працэс.

П. перапіску з кім-н. П. маўчанне.

3. каго. Перабіць чыю-н. размову, гутарку.

П. прамоўцу.

4. што. Разарваць усё, многае.

П. усе ніткі.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

пераржаве́лы, -ая, -ае.

Пераедзены ржой.

Змяніць п. дрот.

пераржаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Ад іржы распасціся на часткі, пераламацца.

Дрот у многіх месцах пераржавеў.

пераро́бка гл. перарабіць.

пераро́слы, -ая, -ае.

1. Які вырас вышэй за іншых, вышэй за якую-н. норму.

2. Старэйшы па гадах, чым устаноўлены для чаго-н. узрост.

П. вучань.

|| наз. пераро́сласць, -і, ж.

пераро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Падлетак, старэйшы па ўзросце, чым патрэбна для чаго-н.

Для харэаграфіі ён ужо п.

перарыва́ць¹ гл. перарваць.

перарыва́ць² гл. перарыць.

перары́вісты, -ая, -ае.

1. Які перапыняецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны.

Перарывістае дыханне. П. голас.

2. 3 прамежкамі, не суцэльны.

Перарывістая лінія.

|| наз. перары́вістасць, -і, ж.