перарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, раздзяліць на часткі.

П. вяроўку.

2. што. Перапыніць на некаторы час якое-н. дзеянне, развіццё чаго-н.; парушыць якін. стан, працэс.

П. перапіску з кім-н. П. маўчанне.

3. каго. Перабіць чыю-н. размову, гутарку.

П. прамоўцу.

4. што. Разарваць усё, многае.

П. усе ніткі.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)