перарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.
1. каго-што. Зрабіць нанава, іначай, іншым.
Перарабіць канцоўку п’есы.
П. чый-н. характар.
2. што на што, у што. Зрабіць з чаго-н. аднаго нешта іншае.
Багацце на шчасце не пераробіш (прыказка).
3. Папрацаваць больш, чым трэба.
П. дзве гадзіны.
4. Працуючы вельмі многа, ператаміцца (разм.).
5. што. Зрабіць усё, многае.
П. многа работы за дзень.
6. што і чаго. Зазнаць усякай працы, нарабіцца (разм.).
Чаго ён толькі не перарабіў за сваё жыццё.
|| незак. перарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1, 2 і 3 знач.).
перараджэ́нне, -я, н.
1. гл. перарадзіцца.
2. Страта былога светапогляду, сацыяльнага аблічча пад уздзеяннем чужога асяроддзя, ідэалогіі.
Маральнае п.
перарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.
1. Рэзка змяніцца, абнавіцца, стаць зусім іншым.
П. духоўна.
2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці, вырадзіцца.
Пшаніца перарадзілася.
|| незак. перараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. перараджэ́нне, -я, н.
перарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.
Зрабіць зусім іншым, абнавіць, пераўтварыць.
|| незак. перараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
перараза́ць гл. перарэзаць.
пераразлі́к, -у, мн. -і, -аў, м.
Разлік, зроблены нанава.
Зрабіць п.
пераразмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.
Размеркаваць нанава.
П. сыравіну паміж цэхамі.
|| незак. пераразмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераразмеркава́нне,-я, н.
перарасхо́д, -у, М -дзе, м.
Расход звыш меры, нормы, плана.
П. крэдытаў.
перарасхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.
Выдаткаваць (выдаткоўваць) звыш нормы, плана і пад.
П. фонд заработнай платы.
перарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; -сці́; зак.
1. каго-што. Стаць ростам вышэйшым за каго-, што-н.
Сын перарос бацьку.
2. перан., каго (што). Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.
П. свайго настаўніка.
3. у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.
Гоман перарос у крык.
4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.
Для дзіцячага сада хлапчук перарос.
|| незак. перараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. перараста́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).