перарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; -сці́; зак.

1. каго-што. Стаць ростам вышэйшым за каго-, што-н.

Сын перарос бацьку.

2. перан., каго (што). Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.

П. свайго настаўніка.

3. у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.

Гоман перарос у крык.

4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.

Для дзіцячага сада хлапчук перарос.

|| незак. перараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. перараста́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)