Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

у́нтэр-афіцэ́р, -а, мн. у́нтэр-афіцэ́ры, -аў, м.

Званне малодшага каманднага саставу ў царскай і некаторых замежных арміях, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. у́нтэр-афіцэ́рскі, -ая, -ае.

уну́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Сын сына або дачкі.

2. мн. Дзеці сына або дачкі.

У мяне ўжо ёсць унукі.

Садзяць маладыя дрэўцы ўнукі Мічурына (перан.).

|| памянш. уну́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

уну́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. у што. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.

У. ў падушку.

З разгону ў. тварам у пясок.

2. у што. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.

У. ў чытанне.

3. Апусціць галаву, панурыцца.

У. і маўчаць.

|| незак. уну́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

уну́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. у што. Увабраць у што-н. (галаву).

У. галаву ў каўнер.

2. Панура схіліць (галаву).

Унурыў галаву і маўчаў.

3. у што. Утаропіць у што-н. (вочы, погляд).

У. вочы ў стол.

|| незак. уну́рваць, -аю, -аеш, -ае.

уну́тр, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіну, у межы чаго-н.

Прыняць лякарства ў.

Зайсці ў. дома.

уну́трана, прысл.

Пра сябе, у душы.

Я ў. з ім не згодзен.

уну́транасць, -і, ж., чаго.

Тое, што знаходзіцца ўнутры чаго-н.

У. дома.

уну́траны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ўнутры.

Унутраныя дзверы.

Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).

2. перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.

Унутранае чуццё.

Унутраная сувязь з’яў.

У. свет мастака.

У. голас (перан.: пра думкі).

3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.

Унутраная палітыка.

Унутраная пазыка.

Правілы ўнутранага распарадку.

унутры́, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіне, у межах чаго-н.

У мяне ў. кіпела помста.

У. горада.

унутры... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр.: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.