Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.

Працаўнікі сёл.

2. зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.

Культурная работа на сяле.

|| прым. се́льскі, -ая, -ае.

сяля́нка гл. селянін.

сяля́нскі гл. селянін.

сяля́нства, -а, н.

1. зб. Сяляне.

Беларускае с.

2. Тое, што мае да іх дачыненне (праца, побыт і пад.).

Займацца сялянствам.

|| прым. сяля́нскі, -ая, -ае.

Сялянскае паходжанне.

сяме́йнасць, -і, ж.

1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.

2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.

сяме́йны, -ая, -ае.

1. гл. сям’я.

2. Які мае сям’ю (у 1 знач.), не адзінокі.

С. чалавек.

3. Прызначаны для сям’і.

С. вечар у клубе.

сяме́йства, -а, н.

1. Тое, што і сям’я (у 1 знач.).

Прыехалі ўсім сямействам у тэатр.

2. У сістэматыцы жывёл і раслін: група з некалькіх родаў, падобных па будове і блізкіх па паходжанні.

С. акунёвых.

С. злакавых.

сямёра, семяры́х, семяры́м, семяры́мі, ліч. зб.

1. 3 назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з асаб. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць сем.

С. хлопцаў.

С. сірот.

С. пасажыраў: чатыры мужчыны і тры жанчыны.

С. свіней.

Нас было с.

С. аднаго не чакаюць (прыказка).

2. 3 назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць сем.

С. гусянят.

3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: сем прадметаў.

С. саней.

С. штаноў.

4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: сем пар.

С. туфель.

С. шкарпэтак.

сямёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

7.

2. Назва чаго-н. з сямі адзінак, напр., група з сямі чалавек, карта (для гульні) з сямю ачкамі і пад.

3. Назва маршрутаў транспартных сродкаў, абазначаных лічбай 7 (трамвай, аўтобус, тралейбус; разм.).

Дзе с. спыняецца? Паеду на сямёрцы.

|| прым. сямёрачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

сямі...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які складаецца з сямі якіх-н. адзінак, змяшчае сем адзінак, напр.: сямізначны, сямідзённы, сямігадзінны;

2) які адносіцца да сямі, да сёмага, напр. сямігадзінны (цягнік).