Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уразуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак., што.

Ахапіць розумам, асэнсаваць, усвядоміць.

У. ісціну.

У. свой патрыятычны абавязак.

У. свае памылкі.

|| незак. уразумява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уразуме́нне, -я, н.

урака́ць гл. урачы.

урало́гія, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца хваробамі мачавой сістэмы (у мужчын — мочапалавых органаў).

|| прым. уралагі́чны, -ая, -ае.

ура́н, -у, м.

Хімічны элемент, метал, які валодае радыеактыўнымі ўласцівасцямі.

|| прым. ура́навы, -ая, -ае.

Уранавая руда.

урассыпну́ю, прысл.

У розныя бакі.

Кінуцца ў.

урасці́, -ту́, -це́ш, -це́; уро́с, урасла́, -ло́; зак.

1. у што. Па меры росту пранікнуць углыб, унутр.

Яблынькі добра ўраслі карэннем у глебу.

Хата па вокны ўрасла ў зямлю (перан.: моцна асела).

2. чым. Зарасці, парасці.

Двор урос травой.

|| незак. ураста́ць, -а́е.

урасця́жку, прысл.

Выцягнуўшыся на ўсю даўжыню, на ўвесь рост або напружваючы сілы (пра каня).

Легчы ў.

Конь цягнуў воз у.

уратава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак., ад каго-чаго (разм.).

Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

У. ад бяды.

У. ад дажджу.

|| незак. урато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. урато́ўванне, -я, н.

уратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што (разм.).

Уберагчы, захаваць у цэласці, пазбавіць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

У. ураджай.

У. дзіця ад прастуды.

|| незак. урато́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. урато́ўванне, -я, н.

|| наз. уратава́нне, -я, н.

ураўнава́жаны, -ая, -ае.

Роўны, спакойны (пра характар, паводзіны).

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. ураўнава́жанасць, -і, ж.