Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

увасса́ць, -су́, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -су́ць; -сі́; -са́ны; зак., што і чаго.

Ссучы, усмактаць некаторую колькасць.

У. што-н. з малаком маці (перан.: засвоіць з ранняга дзяцінства).

увасьмёх, прысл.

У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

увасьмяры́х, прысл.

Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

увахо́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -у, гл. увайсці.

2. -а, мн. -ы, -аў. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н.

У. у пячору.

|| прым. увахо́дны, -ая, -ае.

Уваходныя дзверы.

У. білет (які дае права на ўваход куды-н.).

увахо́джанне гл. увайсці.

увахо́дзіны, -дзін (разм.).

Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне.

увахо́дзіць гл. увайсці.

увачаві́дкі, прысл.

1. Хутка, на вачах; імгненна.

Дарога падсыхала ў.

2. Сваімі вачамі, асабіста.

Упэўніцца ў.

уваччу́, прысл.

У вачах.

Аж пацямнела ў.

Хто баіцца, таму ў. дваіцца (прыказка).