Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

смара́гд, -у, М -дзе, м.

Тое, што і ізумруд.

|| прым. смара́гдавы, -ая, -ае.

Смарагдавая брошка.

смаржо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Веснавы грыб на кароткай ножцы і з шапкай, паверхня якой маршчыністая, у звілістых складках.

|| прым. смаржко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

смарка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Рэзкім выдыхам ачышчаць нос ад слізі.

|| зак. вы́смаркацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| аднакр. смаркану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

смарка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што і без дап.

Тое, што і смаркацца.

С. нос.

|| зак. вы́смаркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

смарка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. мн. Слізь, якая выцякае з носа.

Вытры смаркачы!

С. пад носам вісіць.

2. перан. Пра дзіця, а таксама пра маладога нявопытнага ў справах чалавека (разм., зневаж.).

|| ж. смарка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 3 знач.).

смаўжо́вы гл. смоўж.

смачне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца больш смачным.

сма́чны, -ая, -ае.

1. Прыемны на смак (у 2 знач.); апетытны.

Смачныя яблыкі.

Смачная мачанка.

2. перан. Які прыносіць задавальненне; прыемны.

С. сон.

Смачныя перспектывы.

3. перан. Сакавіты, каларытны.

С. выраз.

|| наз. сма́чнасць, -і, ж.

сме́ла, прысл.

1. гл. смелы.

2. 3 лёгкасцю, без перашкоды, без цяжкасці (разм.).

Сюды с. ўлезе дзесяць тон сена.

3. Упэўнена, несумненна.

З такім дакладам с. можна выступаць на сходзе.

сме́ласць, -і, ж.

1. гл. смелы.

2. Смелыя паводзіны, адвага, рашучасць.

Не ў кожнага хопіць смеласці сказаць праўду.