Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рудні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Горнапрамысловае прадпрыемства для здабычы руды, карысных выкапняў.

Уранавыя руднікі.

|| прым. рудніко́вы, -ая, -ае.

Рудніковае мацаванне.

ру́дны гл. руда.

руды́, -а́я, -о́е.

Рыжа-карычневы.

Рудая вавёрка.

рудыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган арганізма, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Астатак, рэшткі якой-н. з’явы (кніжн.).

|| прым. рудымента́рны, -ая, -ае.

рудымента́рны, -ая, -ае.

1. гл. рудымент.

2. Які знаходзіцца ў зародкавым стане (кніжн.).

|| наз. рудымента́рнасць, -і, ж.

ру́жа, -ы, мн. -ы, руж, ж.

1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.

Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).

2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.

Ружа вятроў (спец.) —

1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;

2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.

|| памянш. ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. алей.

Сямейства ружавых (наз.).

ружава́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, якое перапрацоўвае пялёсткі руж у ружавы алей.

ружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца ружовым.

Шчокі ружавеюць на марозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. ружовае).

|| зак. паружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

ружакве́тныя, -ых (спец.).

Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца яблыня, груша, вішня, шыпшына, ажына, маліна, глог, ружа і інш.

ружа́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

У некаторых хрысціян: шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у час малітвы.