Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.

1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.

|| прым. дыяфра́гмавы, -ая, -ае.

дыяхрані́я, -і, ж.

Стан якіх-н. з’яў, сістэмы ў іх развіцці, гісторыі.

Моўная д.

|| прым. дыяхрані́чны, -ая, -ае і дыяхро́нны, -ая, -ае.

Дыяхранічны аналіз.

Дыяхронны метад.