ды́зель, -я, мн. -і, -яў, м.
Рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве.
|| прым. ды́зельны, -ая, -ае.
дызель-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дызель, дызельны, напр.: дызель-матор, дызель-поезд, дызель-электраход.
ды́зель-электрахо́д, ды́зель-электрахо́да, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Электраход, забяспечаны дызелем у якасці першаснага рухавіка.
|| прым. ды́зель-электрахо́дны, -ая, -ае.
дызентэры́я, -і, ж.
Вострае інфекцыйнае захворванне, якое суправаджаецца пашкоджаннем кішэчніка.
|| прым. дызентэры́йны, -ая, -ае.
дый, злуч. (разм.).
1. спалучальны. Злучае члены сказа, што абазначаюць паслядоўныя з’явы, па знач. набліжаецца да злучнікаў «і», «ды».
Узяў сякеру дый падаўся ў лес.
2. далучальны. Далучае члены сказа і сказы, якія ўдакладняюць або абагульняюць папярэднія думкі.
Стаю адзін дый думаю.
А я вазьму дый раскажу аб усім.
дык.
1. злуч. з выніковым знач. Ужыв. для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі.
Калі так, дык я згодзен.
2. злуч. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа пры даданым умоўным.
Работу зрабіў, дык можна і адпачываць.
3. часц. узмацн. Узмацняе выказванне.
Я дык і глядзець у той бок не хачу.
Абяцаць дык абяцалі, а не выконваем.
4. часц. узмацн. Ужыв. пры ўказанні на проціпастаўленне або пярэчанне (разм.).
Дык я ж не спрачаюся!
дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.
1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.
Д. тэкст.
2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.
Так яму дыктавала сумленне.
|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж. (да 1 знач.).
Пісаць пад дыктоўку.
дыкта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Від пісьмовай работы — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання.
Кантрольны д.
ды́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Работнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам.
|| ж. ды́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
|| прым. ды́ктарскі, -ая, -ае.
дыкта́т, -у, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
Палітыка навязвання патрабаванняў больш моцным бокам для абавязковага выканання другім, слабейшым бокам.
Палітыка дыктату.