авітаміно́з, -у,
Захворванне, якое развіваецца пры недахопе вітамінаў у ежы.
||
авітаміно́з, -у,
Захворванне, якое развіваецца пры недахопе вітамінаў у ежы.
||
авія...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае:
1)
2)
авіяканстру́ктар, -а,
Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.
||
авіямадэлі́зм, -у,
Канструяванне, пабудова і запуск мадэлей самалётаў, планёраў і іншых лятальных апаратаў.
||
авіямадэлі́ст, -а,
Той, хто займаецца авіямадэлізмам.
||
||
авіямадэ́ль, -і,
Мадэль лятальнага апарата.
||
авіяно́сец, -но́сца,
Ваенны карабель, які служыць плывучай базай для баявых самалётаў, прыстасаваны для іх узлёту, пасадкі і перавозкі.
авіяно́сны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.
авіяпо́шта, -ы,
Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.
авія́тар, -а,
Той, хто займаецца авіяцыяй, лётнай справай; лётчык.
||