абкурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.
Тое, што і абкуродымець.
Сцены абкурэлі.
абкуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ку́саны і -куса́ны; зак., каго-што.
Кусаючы, аб’есці, абгрызці.
А. яблык з усіх бакоў.
А. пазногці.
|| незак. абку́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абку́сванне, -я, н.
абла́ва, -ы, ж.
1. Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі.
А. на ваўкоў.
2. Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н.
Фашысты зрабілі аблаву.
|| прым. абла́ўны, -ая, -ае.
аблаву́ха, -і, ДМ -ву́се, мн. -і, -ву́х, ж.
Зімовая шапка; вушанка.
Надзеў сваю аблавуху.
аблаву́хі, -ая, -ае.
1. З абвіслымі вушамі.
А. сабака.
2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).
аблаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго.
Выклікаць, выхаваць у кім-н. пачуццё лагоднасці, сардэчнасці, незласлівасці.
А. хлопчыка.
|| незак. аблаго́джваць, -аю, -аеш, -ае.
абла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
Навесці лад у гаспадарцы, адбудавацца, абжыцца.
А. на новым месцы.
|| незак. абла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.
1. Прывесці да ладу, адрамантаваць, паправіць.
А. старую хату.
2. Уладзіць, арганізаваць (разм.).
А. справу.
|| незак. абла́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абла́джванне, -я, н.
аблажны́, -а́я, -о́е.
Тое, што і абложны (у 2 знач.).
А. дождж.
аблажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.
1. каго-што. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н.
А. хворага грэлкамі.
А. градку дзёрнам.
2. што. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць паверхню чым-н.
А. печ кафляй.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.
Хмары аблажылі неба.
Язык аблажыла (безас.: пра налёт на языку пры захворванні).
4. каго-што. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).
А. мядзведзя.
А. крэпасць.
5. каго-што. Абавязаць да выплаты чаго-н.
А. падаткамі.
6. што. Адвярнуць, апусціць.
А. каўнер.
7. што. Абшыць чым-н.
А. аксамітам.
8. каго-што. Паваліць, абваліць; забіць (разм.).
А. дрэва.
А. кабана.
9. каго-што, чым і без дап. Груба аблаяць (разм.).
А. моцным словам.
|| звар. аблажы́цца, -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца (да 1 знач.).
|| наз. абкла́дка, -і,
ДМ -дцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і аблажэ́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).