Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уніжэ́нне, -я, н.

1. гл. унізіць.

2. Тое, што прыніжае, зневажае чалавека, яго годнасць.

Цярпець у.

уні́з, прысл.

1. У напрамку да нізу, да зямлі.

Спускацца ў.

2. У напрамку да вусця ракі.

У. па Дзвіне.

уніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -ізаны; зак., што.

Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.

У. ёлку цацкамі.

Ляшчына ўнізана гронкамі арэхаў (перан.). Пальцы, унізаныя пярсцёнкамі (перан.).

|| незак. уні́зваць, -аю, -аеш, -ае.

уні́зе, прысл.

У ніжняй частцы чаго-н., пад чым-н.

Дом стаіць у. (у нізіннай мясцовасці).

уні́зіць, -іжу, -ізіш, -ізіць; -іжаны; зак., каго (што).

Паставіць каго-н. у прыніжальнае становішча; зняважыць.

У. падначаленага.

|| незак. уніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уні́зіцца, -іжуся, -ізішся, -ізіцца.

У. да абману; незак. уніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уніжэ́нне, -я, н.

уніка́льны, -ая, -ае.

Адзіны ў сваім родзе; непаўторны.

Унікальная знаходка.

У. рукапіс.

У. эксперымент.

|| наз. уніка́льнасць, -і, ж.

уні́клівы, -ая, -ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі, не прамы, пазбаўлены шчырасці.

У. адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; праніклівы.

У. чалавек.

Уніклівая думка чалавека.

|| наз. уні́клівасць, -і, ж.

уні́кнуць, -ну, -неш, -не; уні́к, -кла; зак.

1. чаго. Пазбегнуць, ухіліцца ад чаго-н.

У. аварыі.

У. лаянкі.

2. каго-чаго. Не пажадаць сустрэцца з кім-, чым-н.

У. сустрэчы.

3. у што. Удумацца, пастарацца зразумець сутнасць чаго-н.

У. у змест прачытанага.

|| незак. уніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

у́нікум, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Непаўторны, адзіны ў сваім родзе прадмет (перан.: таксама пра чалавека).

унісо́н, -у, м. (спец.).

Сугучча з двух ці некалькіх гукаў аднолькавай вышыні (якія ўтвараюцца рознымі галасамі або інструментамі).

Спяваць ва ў.

Дзейнічаць ва ў. з кім-н. (перан.: зладжана, узгоднена).