сям’я́, -і́, мн. се́м’і і (з ліч. 2, 3, 4) сям’і́, сяме́й і се́м’яў, ж.
1. Група блізкіх сваякоў, якія жывуць разам і звязаны агульнасцю побыту, узаемнай дапамогай, маральнай і прававой адказнасцю.
Вялікая с.
Мадэль сям’і.
2. перан., каго або якая. Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.
Студэнцкая с.
3. Група жывёл, птушак, якая складаецца з самца, адной або некалькіх самак і дзіцянят, што жывуць разам, а таксама група некаторых жывёлін або раслін аднаго віду.
С. мядзведзяў.
С. бяроз.
○
Сям’я моў — у лінгвістыцы: група роднасных моў.
|| памянш. сяме́йка, -і, ДМ -ме́йцы, мн. -і, -ме́ек, ж. (да 1 знач.).
|| прым. сяме́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
сям-та́м, прысл.
У некаторых месцах, месцамі.
За свой век давялося сям-там пабываць.
Сям-там з моху вытыркаюцца шапачкі баравікоў.