Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэпты́лія, -і, мн. -і, -лій, ж. (спец.).

Тое, што і паўзун (у 3 знач.).

рэпута́цыя, -і, ж.

Грамадская ацэнка, якая склалася пра каго-н., агульная думка пра якасці, заслугі і недахопы каго-, чаго-н.

Добрая, дрэнная р.

Ганьбаваць чыю-н. рэпутацыю.

рэ́пчаты, -ая, -ае.

Па форме падобны на рэпу.

Рэпчатая цыбуля.