рэпута́цыя, -і, ж.

Грамадская ацэнка, якая склалася пра каго-н., агульная думка пра якасці, заслугі і недахопы каго-, чаго-н.

Добрая, дрэнная р.

Ганьбаваць чыю-н. рэпутацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)