Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рубрыка́цыя, -і, ж. (спец.).

Размеркаванне па рубрыках (у 2 знач.).

рубцава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цу́ецца; незак.

Пра рану: зажываць, утвараючы рубец¹ (у 1 знач.).

|| зак. зарубцава́цца, -цу́ецца.

|| наз. рубцава́нне, -я, н.

рубча́сты, -ая, -ае.

3 рубцамі¹ (у 1 і 2 знач.); з кантамі, кантовы.

Рубчастая шклянка.

Рубчастая тканіна.

|| наз. рубча́стасць, -і, ж.

ру́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. рубец¹.

2. Выпуклая палоска на тканіне, на якой-н. паверхні.

Драп у р.

|| прым. ру́бчыкавы, -ая, -ае.

руда́, -ы́, ДМ рудзе́, мн. ру́ды, руд, ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злучэнні.

Жалезная р.

|| прым. ру́дны, -ая, -ае.

Рудныя горы.

рудава́ты, -ая, -ае.

Трохі руды, не зусім руды.

Рудаватыя капялюшыкі грыбоў.

рудаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Судна, прызначанае для перавозкі руды і каменнага вугалю.

|| прым. рудаво́зны, -ая, -ае.

рудано́сны, -ая, -ае.

3 залежамі руды.

Р. пласт.

|| наз. рудано́снасць, -і, ж.

руда-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) руды, з рудым адценнем, напр.: руда-жоўты, руда-чорны, руда-чырвоны;

2) руды, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: руда-ружовы, руда-шэры.

рудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца рудым, рудзейшым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. рудое).

|| зак. зрудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і парудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).