Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

манато́нны, -ая, -ае.

Вельмі аднастайны па тоне, інтанацыі.

М. голас.

|| наз. манато́ннасць, -і, ж.

манаты́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Наборная машына, якая адлівае набор асобнымі літарамі.

|| прым. манаты́пны, -ая, -ае.

М. набор.

мана́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Член царкоўнай абшчыны, які даў абяцанне весці аскетычны лад жыцця.

Жыць манахам (таксама перан.).

|| ж. мана́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. мана́скі, -ая, -ае.

М. ўклад жыцця (таксама перан.: суровы, аскетычны). Манаская вопратка.

ма́нга, нескл., н.

Трапічнае пладовае дрэва сямейства сумахавых, а таксама яго салодкі духмяны плод.

|| прым. ма́нгавы, -ая, -ае.

мангало́ідны, -ая, -ае.

1. У выразе: мангалоідная раса (спец.) — раса людзей з жаўтаватай скурай, прамымі чорнымі валасамі, вузкімі вачамі, малым носам і некаторымі іншымі прыметамі.

2. Які мае адносіны да такой расы, які мае прыметы такой расы.

М. тып твару.

манго́лы, -аў, адз.о́л, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Манголіі.

|| ж. манго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. манго́льскі, -ая, -ае.

Мангольскія плямёны.

мангу́ст, -а, мн. -ы, -аў, м. і мангу́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, -аў, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства мангуставых з пушыстым хвастом, некаторыя віды якой знішчаюць змей і грызуноў.

мандалі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. мандалі́нны, -ая, -ае.

мандаліні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на мандаліне.

|| ж. мандаліні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

мандары́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны чыноўнік у феадальным Кітаі.

|| прым. мандары́нскі, -ая, -ае.