мангало́ідны, -ая, -ае.

1. У выразе: мангалоідная раса (спец.) — раса людзей з жаўтаватай скурай, прамымі чорнымі валасамі, вузкімі вачамі, малым носам і некаторымі іншымі прыметамі.

2. Які мае адносіны да такой расы, які мае прыметы такой расы.

М. тып твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)