Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

авары́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Работнік аварыйнай службы.

2. Нядбайны работнік, які дапускае аварыі.

ава́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Пашкоджанне, выхад са строю якога-н. механізма, машыны ў час руху, работы.

Пацярпець аварыю (таксама перан.: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прым. авары́йны, -ая, -ае.

Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).

ава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Працяглыя, бурныя воплескі, радасныя воклічы як адабрэнне чаго-н., захапленне чым-н. (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах).

Гучныя авацыі.